Сёння, 13 мая, у Мінску праходзіць адкрыццё веласезону. Звычайна ў ім прымае ўдзел і Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч, аднак сёлета ў гэты дзень арцыбіскуп кіраваў не веласіпадам у Мінску, а БЕЛАЗам у Жодзіне.
![](/3/../2/images/stories/news/2017/05/2017-05-13-belaz-004.jpg)
Прычынай адсутнасці іерарха ў шэрагах мінскіх раварыстаў стаў яго ўдзел у сімпозіуме да 100-годдзя Фацімскіх аб’яўленняў, што праходзіць у Жодзіне.
На ўездзе ў горад Мітрапаліта сустракалі з хлебам і соллю, пасля чаго запрасілі на жодзінскае прадпрыемства БЕЛАЗ. Іерарх сустрэўся з кіраўніцтвам кампаніі і благаславіў вытворчасць. Затым арцыбіскупа Тадэвуша запрасілі пакіраваць адным з БЕЛАЗаў — і ён не адмовіў.
![](/3/../2/images/stories/news/2017/05/2017-05-13-belaz-002.jpg)
![](/3/../2/images/stories/news/2017/05/2017-05-13-belaz-005.jpg)
Беларускі аўтамабільны завод (БЕЛАЗ) — буйнейшая ў свеце кампанія па вытворчасці кар’ернай тэхнікі, а таксама цяжкога транспартнага абсталявання, якое выкарыстоўваецца ў горназдабыўнай і будаўнічай галінах прамысловасці.
(VGr)
Фота Віталія Палінеўскага