
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
На свае вочы: Мітрапаліт Кандрусевіч перасеў з ровара на БЕЛАЗ
13 мая, у Мінску праходзіць адкрыццё веласезону. Звычайна ў ім прымае ўдзел і Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч, аднак сёлета ў гэты дзень арцыбіскуп кіраваў не веласіпадам у Мінску, а БЕЛАЗам у Жодзіне. Прычынай адсутнасці іерарха ў шэрагах мінскіх раварыстаў стаў яго ўдзел у сімпозіуме да 100-годдзя Фацімскіх аб’яўленняў, што праходзіць у Жодзіне. На ўездзе ў горад Мітрапаліта сустракалі з хлебам і соллю, пасля чаго запрасілі на жодзінскае прадпрыемства БЕЛАЗ. Іерарх сустрэўся з кіраўніцтвам кампаніі і благаславіў вытворчасць. Затым арцыбіскупа Тадэвуша запрасілі пакіраваць адным з БЕЛАЗаў — і ён не адмовіў.
Фота Віталія Палінеўскага