
.
СтруктураСвяты АйцецРымская курыяНунцыятураСтатыстыка Каталіцкага КасцёлаДзейнасць Каталіцкага Касцёла
ДыяцэзііНавучальныя ўстановыМанаскія супольнасціРухі і супольнасці свецкіхМас-медыяГісторыяСвятыяСанктуарыі
Апошнія відэаролікі
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Першая
Мультымедыя
Відэа


З 24 па 26 ліпеня ў Івянцы праходзіла Малітоўная сустрэча моладзі. У яе
межах адбываліся святыя Імшы, круглыя сталы, канцэрты, выступленне гурта
з Польшчы "Божая банда былых бандытаў" і інш. Прапануем вашай увазе
відэаматэрыялы з сустрэчы моладзі.
22 лютага ў Катэхетычным каледжы імя Зыгмунта Лазінскага ў Баранавічах
адбыўся навукова-практычны семінар “Аздараўленне: экзарцызм ці
псіхатэрапія?”. Арганізатарам семінара выступіла дадзеная навучальная
ўстанова Пінскай дыяцэзіі на чале з яе дырэктарам кс. Андрэем Рылкам.
Цыкл тэлеперадач «Каталіцкія святыні Беларусі»
Відэарубрыку вядзе а. Аляксандр Улас OFMConv, доктар маральнай тэалогіі.
Перадача «Размовы са святаром» — гэта праект тэлеканала «Беларусь-2». Вядучы перадачы кс. Юрый Санько вядзе гутарку на духоўныя і маральныя тэмы, распавядае пра самыя галоўныя каталіцкія святы і традыцыі і адказвае на пытанні гледачоў. Перадача выходзіла ў эфір у 2012 г.
Пра жыццё Каталіцкага Касцёла на Гродзеншчыне цяпер можна даведацца і дзякуючы новаму праекту Тэлерадыёкампаніі «Гродна» і відэастудыі Гродзенскай дыяцэзіі — тэлеперадачы «Сімвал веры». Выходзіць яна раз на два тыдні па аўторках на тэлеканале «Беларусь-2».
Пра жыццё Каталіцкага Касцёла на Віцебшчыне цяпер можна даведацца і дзякуючы новаму праекту Тэлерадыёкампаніі «Віцебск» — тэлеперадачы «Вытокі». Адзін раз на месяц яе выпуск прысвячаецца аповеду пра падзеі каталіцкай супольнасці і ролі гэтай канфесіі ў развіцці грамадства.
2-3 сакавіка ў Катэхетычным каледжы імя З. Лазінскага ў Баранавічах
праходзіў двухдзённы практычны семінар для свецкіх журналістаў
«Хрысціянства ў свецкіх СМІ». Асноўная мэта мерапрыемства — абмеркаваць
магчымасці ўзаемадзеяння паміж медыя і хрысціянскімі супольнасцямі.
Семінар «Евангелізацыя і новыя сродкі камунікацыі» адбыўся 25-26 лютага 2012 г. у Баранавічах у Катэхетычным каледжы імя Зыгмунта Лазінскага.
Серыя відэасюжэтаў «Дванаццаць» прадстаўляе постаці першых Апосталаў. Аўтарам сюжэтаў з’яўляецца тэлежурналіст Юрый Захватаеў (г. Днепрадзяржынск, Украіна), член Саюза журналістаў Украіны. Юрый Захватаеў здымае тэлевізійныя сюжэты і кароткаметражныя фільмы на тэмы, звязаныя з хрысціянствам.
Сёлетнія ўрачыстасці 1–2 ліпеня 2010 г.
пад дэвізам «Марыя — выбраная дачка Айца Нябеснага» распачалі ў
Будславе духоўную падрыхтоўку да 400-годдзя прабывання абраза ў
будслаўскай святыні. Прапануем для прагладу некалькі відэа-ролікаў з
запісамі фрагментаў будслаўскага фэсту.
ІІ Усебеларуская сустрэча моладзі ў Івянцы (5–7 жніўня 2011 г.)
30 ліпеня — 1 жніўня 2010 г. у Івянцы праходзіла Малітоўная
сустрэча моладзі. Тэма сустрэчы — «Хочаш быць шчаслівым? Захоўвай запаведзі!».
9 кастрычніка 2010 г. у Мінску адбылося святкаванне 300-годдзя
кансэкрацыі сённяшняга Архікатэдральнага касцёла Імя Найсвяцейшай Панны
Марыі. Святыня не магла змясціць усіх вернікаў, таму большая іх частка назірала за набажэнствам на вялікім экране побач з архікатэдрай. Вялікую радасць беларускай каталіцкай супольнасці прынесла малітоўная
лучнасць Святога Айца Бэнэдыкта XVI, які накіраваў на гэтую ўрачыстасць
свайго пасланца кардынала Юзафа Томко.