Пошук

07.02.2017 13:55  

Клецк адным з першых беларускіх гарадоў атрымаў Магдэбургскае права. Як і Гродна, Клецк узгадваецца ў летапісе ў 1127 годзе. Тады горад быў цэнтрам княства ў складзе Турава-Пінскай зямлі.

На фота ўверсе: дарога на мясцовыя могілкі (пач. ХХ ст.)

На фота: рынак у Клецку (1939).

На фота ўверсе: касцёл св. Тройцы ХV cт.

У Клецку прапаведаваў Сымон Будны, які ў сярэдзіне XVI ст. надрукаваў тут «Катэхізіс» на беларускай мове. У розныя часы ў горадзе дзейнічалі касцёлы, цэрквы, мячэць, сінагога, дамініканскі кляштар. Cайт mlyn.by са спасылкай на radzima.org прапаноўвае прыгадаць міжваенны Клецк і яго сакральныя будынкі.


На фота ўверсе: злева — драўляная мячэць (1930-я гг.), справа — вялікая сінагога (1930-я гг.)

(IL)

Абноўлена 05.06.2017 13:34
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.