Пошук

28.07.2026 18:04   Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі / Catholic.by
Фота: Людміла Віхаценка

З 31 ліпеня па 1 жніўня ў Батароўскім лесе і санктуарыі благаслаўлёных назарэтанак мучаніц у Навагрудку (Гродзенская дыяцэзія), якія былі расстраляныя ў часы Другой сусветнай вайны, пройдзе начное малітоўнае чуванне і святыя Імшы. З гэтай нагоды ў Навагрудак вырушаць дзве пешыя пілігрымкі.

Пешая пілігрымка Ліда — Навагрудак

Фота: grodnensis.by

Пілігрымка выйдзе 30 ліпеня з лідскай парафіі святога Юзафа Рамесніка і благаслаўлёных назарэтанак-мучаніц (вул. генерала Бяды, 71), завершыцца 31 ліпеня на месцы расстрэлу назарэтанак (Батароўскі лес).

Запіс па тэлефоне:

+375 (29) 781 73 51 — ксёндз Артур

Пешая пілігрымка Новая Мыш — Навагрудак

Фота Яўгена Хаданёнка з пілігрымкі ў 2018 годзе

Пілігрымка распачнецца 29 ліпеня святой Імшой у 8.00 у парафіяльным касцёле Перамянення Пана ў Новай Мышы (Пінская дыяцэзія, Навамышскі дэканат), завершыцца 31 ліпеня на месцы расстрэлу назарэтанак (Батароўскі лес).

Абавязковы запіс і падрабязная інфармацыя па тэлефоне:

+375 (29) 809 30 95 — ксёндз Павел

Абноўлена 28.07.2026 18:04
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа