Пошук


Супольнасць Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне выказала падзяку куратару прапедэўтычнага курса ксяндзу Паўлу Скубу, які пераводзіцца на новае месца служэння.

Падзяку ксяндзу Паўлу выказалі на Імшы, якая цэлебравалася ў капліцы семінарыі. Куратарам прапедэўтычнага курса святар быў некалькі гадоў. Студэнты семінарыі падзякавалі яму за «ахвярнае служэнне, пазначанае духам братэрства, шчырасці і няспыннай малітвы», і пажадалі адчуваць на новым месцы радасць і любоў да тых людзей, да якіх ён будзе пасланы.

«Няхай зерне Божага слова, пасеянае ксяндзом Паўлам у сэрцах маладых людзей, прыносіць багаты плён, а добры Бог шчодра благаслаўляе кожны крок яго святарскага служэння»,

жадаюць прадстаўнікі супольнасці семінарыі.

Абноўлена 15.06.2026 20:09
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця