Пошук

01.05.2026 19:47   Catholic.by

2 мая ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай у Будславе, а таксама ў парафіях Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі пройдуць набажэнствы ў восьмы дзень Агульнабеларускай навэнны, дзякуючы якой Касцёл у Беларусі рыхтуецца да прысвячэння Мінска-Магілёўскай мітраполіі Найдаражэйшай Крыві Пана нашага Езуса Хрыста і якая з’яўляецца выразам удзячнасці Богу за 35 гадоў аднаўлення структураў Каталіцкага Касцёла ў Беларусі.

Нагадаем, што з распараджэння арцыбіскупа Юзафа Станеўскага, Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага, Старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусіпа ініцыятыве Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі з 4 кастрычніка 2025 года па 6 чэрвеня 2026 года ў галоўным беларускім марыйным санктуарыі і ў парафіях Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі адбываецца Агульнабеларуская навэнна «Найдаражэйшая Кроў Хрыста, умацуй нас!»

«Праз набажэнства да Найдаражэйшай Крыві будзем дзякаваць Богу за Яго літасць да свету і да нашай Айчыны, да ўсіх нас, нашых сем’яў і супольнасцяў, дзякаваць за плён аднаўлення структураў Касцёла ў Беларусі, а таксама будзем прасіць аб спакоі ў свеце, давяраючы Яму лёс свету і лёс кожнага чалавека, лёс нашай краіны»,

— тлумачыць мэту правядзення Навэнны арцыбіскуп Юзаф Станеўскі.

Асноўным днём, прызначаным для супольнай цэлебрацыі Эўхарыстыі і набажэнства, прысвечанага Найдаражэйшай Крыві Хрыста, з’яўляецца кожная першая субота месяца на працягу ўсяго перыяду падрыхтоўкі  да ўрачыстасці ў Нацыянальным санктуарыі ў Будславе, якая адбудзецца 4 ліпеня 2026 года. Першая субота красавіка выпала на Святы Пасхальны Трыдуум, таму набажэнства было перанесена на адзін тыдзень пазней.

Заклік навэнны на май 2026 года: «Кроў Хрыста, моц веравызнаўцаў, — выбаў нас».

Інтэнцыя: Аб благаслаўленні і развіцці для ўсіх касцёльных супольнасцяў (парафій), рэлігійных рухаў, каб іх дзейнасць і сведчанне паспрыялі навяртанню грэшнікаў, паглыбленню веры і любові ў нашай краіне.

Чытаецца першая частка Ружанца Радасныя таямніцы, ці на выбар.

Разам з восьмым днём Навэнны 2 мая ў будслаўскім марыйным санктуарыі будзе праходзіць Агульнабеларуская сустрэча касцёльных рухаў і супольнасцяў.

Адказнымі за правядзенне сёмага дня навэнны ў Будславе і сустрэчы рухаў і супольнасцяў вызначаны рэлігійныя рухі, сястра Марцэліна Мігач ISSM, Людміла Платава.

Праграма сустрэчы

  • 10.30 — прыезд і прывітанне пілігрымаў;
  • 11.00 — Фацімскі Ружанец і маёвае набажэнства;
  • 12.00 — святая Імша (цэлебрацыю ўзначаліць Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі);
  • 13.15-13.45 — абед (арганізуюць самі пілігрымы);
  • 13.45 — канферэнцыя на тэму «Думкі Рымскіх папаў пра касцёльныя рухі і супольнасці» (адказны мансеньёр Кшыштаф Сэрока);
  • 14.30 — прэзентацыя руху «Маці ў малітве» і  руху «Святло-Жыццё»;
  • 14.50 — выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту, Вяночак да Божай Мiласэрнасцi;
  • 15.15 — Канферэнцыя «Год святога Францішка», айцец Стэфан Пупейка OFM
  • 15.40 —  малітва рухаў і супольнасцяў Беларусі да Найдаражэйшай Крыві Пана нашага Езуса Хрыста, благаслаўленне Найсвяцейшым Сакрамэнтам;
  • 16.00 — благаслаўленне вады і набытых рэлігійных рэчаў, слова біскупа Юрыя Касабуцкага i заканчэнне сустрэчы.

Тэксты набажэнстваў на паасобныя першыя суботы, падрыхтаваныя выдавецтвам «Про Хрысто», будуць змяшчацца ў часопісе «Ave Maria», а таксама на інтэрнэт-старонках: сatholic.by, catholicminsk.by, ave-maria.by. Таксама ў выдавецтве выйшла кніжка з тэкстамі навэнны «Найдаражэйшая Кроў Хрыста, умацуй нас!».

Вокладка кнігі з тэкстамі навэнны ад выдавецтва «Про Хрысто»

Тэксты для друку

  • Набажэнства на 2 мая 2026 года ў фармаце .DOC>>> і .PDF>>>.
  • Парадак Навэнны і План наведвання Нацыянальнага санктуарыя Марыі ў Будславе і правядзення набажэнстваў у парафіях у фармаце .DOC>>> і .PDF>>>.
  • Ружанец перапрашэння Беззаганнага Сэрца Марыі ў рамках Навэнны у фармаце .DOC>>> і .PDF>>>.
  • Разважанні на кожны дзень Навэнны у фармаце .DOC>>> і .PDF>>>.
Абноўлена 01.05.2026 22:59
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.