
У суботу 2 мая з нагоды малітоўнай падрыхтоўкі да прысвячэння Мінска-Магілёўскай мітраполіі Найдаражэйшай Крыві Пана нашага Езуса Хрыста і ўдзячнасці за 35 гадоў аднаўлення структураў Каталіцкага Касцёла ў Беларусі года ў Нацыянальным санктуарыі Марыі ў Будславе збяруцца прадстаўнікі розных рэлігійных рухаў і супольнасцяў Беларусі.
Падчас сустрэчы можна будзе блiжэй пазнаёмiцца з касцёльнымі рухамі, якія дзейнічаюць у нашай краіне.
Праграма мерапрыемства
- 10.30 — прыезд і прывітанне пілігрымаў;
- 11.00 — Фацімскі Ружанец і маёвае набажэнства;
- 12.00 — святая Імша (цэлебрацыю ўзначаліць Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі);
- 13.15-13.45 — абед (арганізуюць самі пілігрымы);
- 13.45 — канферэнцыя на тэму «Думкі Рымскіх папаў пра касцёльныя рухі і супольнасці» (адказны мансеньёр Кшыштаф Сэрока);
- 14.30 — прэзентацыя руху «Маці ў малітве» і руху «Святло-Жыццё»;
- 14.50 — выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту, Вяночак да Божай Мiласэрнасцi;
- 15.15 — Канферэнцыя «Год святога Францішка», айцец Стэфан Пупейка OFM
- 15.40 — малітва рухаў і супольнасцяў Беларусі да Найдаражэйшай Крыві Пана нашага Езуса Хрыста, благаслаўленне Найсвяцейшым Сакрамэнтам;
- 16.00 — благаслаўленне вады і набытых рэлігійных рэчаў, слова біскупа Юрыя Касабуцкага i заканчэнне сустрэчы.
Пасля абеду з 13.45 да 16.00 для дзяцей прадугледжаная асобная праграма «Caд святога Францішка». Арганізатары просяць загадзя зарэгістраваць удзельнікаў (дзяцей ва ўзросце ад 4 да 14 гадоў). Гэта неабходна для падрыхтоўкі раздатачных матэрыялаў і лепшай арганізацыі квэсту.
Таксама можна запісацца па тэлефонах: +375 (25) 987-29-28 і +375 (44) 719-82-43.
Просьба ад арганізатараў сустрэчы: з-за вялікай колькасці ўдзельнікаў сустрэчы, якая чакаецца ў Будславе, пажадана ўзяць з сабой уласны пасілак.
Арганізатары просяць прадстаўнікоў супольнасцяў паведаміць пра ўдзел у сустрэчы, даслаўшы паведамленне ў Viber на нумар +375 (29) 565-48-08 .
З Мінска будзе арганізаваны выезд у Будслаў на аўтобусе.
Тэксты на восьмы дзень Агульнабеларускай навэнны «Найдаражэйшая Кроў Хрыста, умацуй нас!» будуць пададзены пазней.







