Пошук

03.04.2026 17:09   Тэкст: Кс. Аляксандр Канановіч / Фота: Аляксандра Ячэнка / Паводле: kasciolhomiel.by

2 красавіка, у Вялікі чацвер, святары Пінскай дыяцэзіі з Гомельскай вобласці, сабраліся ў касцёле Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гомелі. Галоўнай мэтай іх сустрэчы стала сумесная цэлебрацыя ўрачыстай святой Імшы Хрызмы, якую ўзначаліў дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі Андрэй Зноска.

Падчас Эўхарыстыі адбылося аднаўленне святарскіх абяцанняў — важны момант, які падкрэслівае вернасць святароў свайму пакліканню і гатоўнасць працягваць служэнне. Акрамя таго, падчас набажэнства быў урачыста благаслаўлены алей хворых, які пазней будзе выкарыстоўвацца для намашчэння вернікаў, якія сутыкнуліся з хваробамі. Таксама быў касэкраваныы алей хрызма — асаблівы алей, які знаходзіць сваё прымяненне ў найважнейшых сакрамэнтах, такіх як хрост, канфірмацыя, святарскае пасвячэнне і пры кансэкрацыі новага алтара.

Абноўлена 04.04.2026 02:21
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця