Пошук

14.10.2025 18:01   Тэкст: Вікторыя Кароль-Маўчанская / Catholic.by
Выява ілюстрацыйная

Першы чалавек, якога адчувае дзіця, яшчэ да свайго нараджэння, першыя рукі, якія атуляюць пяшчотай — усё яе, матчына. Яна дае жыццё і вучыць першым крокам, яна выцірае слёзы і падтрымлівае ў цяжкія хвіліны, яна радуецца кожнаму новаму поспеху дзіцяці, хіба, больш за само дзіця. Яна паказвае прыклад жыцця і перадае веру.

Калі мама адыходзіць да дому Пана, застаецца памяць, застаюцца дзеці як сведчанне яе жыцця і паклікання, як дар, які яна прыняла ад Бога па прыкладзе Найсвяцейшай Панны Марыі, выгадавала і адпусціла ў вялікі свет. 

Роля маці заўсёды няпростая, хоць у сённяшнія часы жанчыны маюць шмат прылад, якія значна палягчаюць жыццё.

А як жа матулі мінулага стагоддзя здолелі выхаваць такіх цудоўных дзяцей, нягледзячы на ліхалецці і войны, цяжкую працу і нястачу? Як яны захавалі пры гэтым бадзёрасць духа, ясныя вочы і моцную веру, якую перадалі дзецям? Якімі былі гэтыя жанчыны?

У адказ на гэтыя пытанні і нарадзіўся на «Радыё Марыя» праект, у якім спачатку слухачы і валанцёры падзяліліся ўспамінамі пра сваім мам, а потым да іх далучыліся і кансэкраваныя асобы.

Сёння, у гэты святочны дзень мы запрашаем вас паглядзць перадачы з цыкла «Самая лепшая ў свеце», у якіх пра сваіх мам расказваюць арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, арцыбіскуп эмерыт Тадэвуш Кандрусевіч, Ганна Дубовік (мама ксяндза Дзмітрыя Дубовіка, пробашча ў Шэметаве) і валанцёр Ірэна Рубінава.

Зрабіць гэта можна па спасылцы ТУТ>>>

Паслухаць аповеды валанцёраў і слухачоў можна на сайце ТУТ>>>

Са святам вас, самыя лепшыя ў свеце — нашы мамы!

Абноўлена 14.10.2025 21:00
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.