23 верасня, ва ўспамін святога Піо з П’етрэльчыны, святара, Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі здзейсніў благаслаўленне новай рэзідэнцыі біскупа эмэрыта Аляксандра Кашкевіча.
Рэзідэнцыя першага ардынарыя Гродзенскай дыяцэзіі, шматгадовага былога Старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі, цяпер знаходзіцца ў рэкалекцыйным доме ў Сапоцкіне (Сапоцкінскі дэканат, Гродзенская дыяцэзія). З 22 па 24 верасня там праходзілі рэкалекцыі для беларускіх каталіцкіх іерархаў. У іх межах біскупы ўзялі ўдзел у абрадзе благаслаўлення адрамантаваных памяшканняў рэкалекцыйнага дома.
Для іерархаў гэта было таксама магчымасцю павіншаваць біскупа Кашкевіча з 76-годдзем, якое ён адзначаў у гэты дзень.



















