Пошук

22.09.2025 21:05   Фота: Кс. кан. Юрый Ясевіч / Catholic.by

У панядзелак 22 верасня ў Рэкалекцыйным доме Caritas у Сапоцкіне (Гродзенская дыяцэзія) распачаліся адмысловыя рэкалекцыі для біскупаў.

Духоўныя практыкаванні праводзіць ксёндз канонік доктар Віктар Гайдукевіч SDB.

Гэта ўжо другія рэкалекцыі для іерархаў Беларусі. Летась упершыню такія рэкалекцыі прайшлі з 5 па 7 лістапада ў Пінску ў будынку былой Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя святога Тамаша Аквінскага. Іх духоўным кіраўніком быў дапаможны біскуп архідыяцэзіі Маці Божай у Маскве (Расія) Мікалай Дубінін OFMConv.

Абноўлена 23.09.2025 21:08
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця