Пошук

21.08.2025 22:45   Catholic.by
Выява ілюстрацыйная

Пасля закліку Папы Льва XIV, каб пятніца 22 жніўня быў днём малітвы і посту за мір, Старшыня Канферэнцыі Катліцкіх Біскупаў Беларусі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі звяртаецца да ўсіх вернікаў з заклікам аб малітве аб супакоі.

Мінск, 20 жніўня 2025 г.

Дарагія браты і сёстры,

20 жніўня 2025 года, пасля заканчэння агульнай аўдыенцыі, Святы Айцец Леў XIV заклікаў: «У гэтую пятніцу, 22 жніўня, мы будзем адзначаць свята Найсвяцейшай Панны Марыі Каралевы. (...) Заклікаю ўсіх вернікаў правесці гэты дзень у посце і малітве, просячы Пана, каб Ён падарыў нам мір і справядлівасць і каб ацёр слёзы тых, хто пакутуе з прычыны ўзброеных канфліктаў, якія трываюць».

У адказ на заклік Святога Айца я прашу ўсіх вернікаў Беларусі маліцца за супакой. Я прашу, каб у гэты дзень, падчас цэлебрацыі Эўхарыстыі ў нашых святынях, да малітвы вернікаў быў дададзены заклік аб супакоі.

Няхай Марыя, Каралева Супакою, выпрасіць для ўсяго свету ласку супакою і згоды.

✠ Арцыбіскуп Юзаф Станеўскі
Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі
Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі

Абноўлена 21.08.2025 23:51
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.