Пошук

26.06.2025 11:46   Catholic.by

Сёлета Будслаўскі фэст пройдзе 4 і 5 ліпеня пад дэвізам: «Міласэрнасць Божая — давяраем Табе».

Праграма фэсту для друку ТУТ>>>

Падчас урачыстасцяў у Нацыянальным санктуарыі ў Будславе адбудзецца прысвячэнне Мінска-Магілёўскай мітраполіі, гэта значыць Касцёла ў Беларусі, Божай Міласэрнасці і Беззаганнаму Сэрцу Найсвяцейшай Панны Марыі.

На Беларускім тэлебачанні плануецца прамая трансляцыя цэлебрацый з Будслава.

Праграма фэсту

  • 4 ліпеня, пятніца
    • 14.00 – 17.00 — сустрэча і прывітанне пілігрымаў (пробашч будслаўскай парафіі ксёндз Дзмітрый Дубовік),
    • 18.00 — святая Імша (галоўны цэлебрант — біскуп Андрэй Зноска),
    • 20.00 — Акафіст у выкананні хору Грэка-каталіцкай Царквы,
    • 20.30 — Марыйныя Нешпары (Меншыя Браты Капуцыны),
    • 21.00 — Крыжовы шлях (Айцы Кармэліты Босыя),
    • 22.00 — Моладзевая праграма «Моладзь да моладзі» (адказны за душпастырства моладзі ў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі ксёндз Андрэй Бурак),
    • 23.30 — працэсія з копіяй абраза Маці Божай Будслаўскай.
  • 5 ліпеня, субота
    • 0.00 — святая Імша (галоўны цэлебрант — біскуп Алег Буткевіч),
    • 2.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту (Каардынацыйная група настаяцеляў і прадстаўнікоў манаскіх супольнасцяў),
    • 6.00 — Боская літургія Грэка-каталіцкай Царквы ў візантыйскім абрадзе (галоўны цэлебрант — Апостальскі адміністратар для грэка-католікаў у Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек),
    • 7.00 — Гадзінкі аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі (Будслаўская парафія),
    • 8.00 — святая Імша ў базыліцы (галоўны цэлебрант — біскуп Юрый Касабуцкі),
    • 9.30 — Фацімскі ружанец (Легіён Марыі),
    • Акт прысвячэння Беззаганнаму Сэрцу Марыі Мінска-Магілёўскай мітраполіі (біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB),
    • 10.30 — тэматычная канферэнцыя: «Беззаганнае Зачацце: юбілей 170-годдзя догмату» (ксёндз Канстанцін Анашка МІС),
    • 11.30 — святая Імша (галоўны цэлебрант — арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, гамілію прамовіць Апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Іньяцыё Чэффаліа; прамая трансляцыя на тэлеканале Беларусь 3),
    • Эўхарыстычная працэсія і Акт прысвячэння Божай Міласэрнасці Мінска-Магілёўскай мітраполіі (арцыбіскуп Юзаф Станеўскі).

На працягу ўсяго фэсту будзе магчымасць ушанавання вернікамі цудадзейнага абраза Маці Божай Будслаўскай і малітвы перад ім.

Абноўлена 03.07.2025 23:20
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.