
У пятніцу 9 мая, на якую прыпадае дзяржаўнае свята — Дзень Перамогі, у Пінскай дыяцэзіі ўдзяляецца дыспенсацыя (вызваленне) ад абавязку ўстрымання ад спажывання мясных страваў.
Паведамленне Біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі
Да вернікаў Пінскай дыяцэзіі
Дарагія ў Хрысце браты і сёстры!
Паколькі 9 мая прыпадае дзяржаўнае свята — Дзень Перамогі, беручы пад увагу духоўнае дабро вернікаў, згодна з прадпісаннямі кан. 87 §1 і 1251 ККП, а таксама з увагі на значэнне гэтага дня ў гістарычнай свядомасці нашага народа, удзяляю дыспенсацыю ад абавязку ўстрымання ад спажывання мясных страваў у пятніцу 9 мая 2025 года ўсім вернікам Пінскай дыяцэзіі і тым, хто будзе знаходзіцца ў гэты дзень на яе тэрыторыі (у межах Брэсцкай і Гомельскай абласцей).
Адначасова заахвочваю, каб вернікі, карыстаючыся гэтай дыспенсацыяй, выбралі іншыя формы ўчынкаў пакаяння — такія, як малітва, міласціна ці справы міласэрнасці.
Усіх, хто будзе карыстацца гэтай дыспенсацыяй, заахвочваю да малітвы ў інтэнцыі ахвяраў войнаў і ўзброеных канфліктаў.
З пастырскім благаслаўленнем,
✠ Антоні Дзям’янка
Біскуп Пінскі
Пінск, 08.05.2025 г.