Пошук

08.05.2025 17:15   Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі

У пятніцу 9 мая, на якую прыпадае дзяржаўнае свята — Дзень Перамогі, у Гродзенскай дыяцэзіі ўдзяляецца дыспенсацыя (вызваленне) ад абавязку ўстрымання ад спажывання мясных страваў.

Дарагія браты і сёстры ў Хрысце,

Паколькі 9 мая прыпадае дзяржаўнае свята, якое называецца Днём Перамогі, беручы пад увагу духоўнае дабро вернікаў (згодна з прадпісаннямі кан. 87 §1 і 1251 ККП), а таксама значэнне гэтага дня ў гістарычнай свядомасці нашага народа, удзяляю дыспенсацыю ад абавязку ўстрымання ад спажывання мясных страваў у пятніцу 9 мая 2025 года ўсім вернікам Гродзенскай дыяцэзіі і тым, хто будзе знаходзіцца ў гэты дзень на яе тэрыторыі.

Адначасова заахвочваю, каб вернікі, карыстаючыся гэтай дыспенсацыяй, выбралі іншыя формы ўчынкаў пакаяння – такія, як малітва, міласціна ці справы міласэрнасці. Асабліва прашу ахапіць у гэты дзень малітвай усіх ахвяр войнаў, а таксама прасіць Бога аб дары міру для свету, найперш у тых месцах, дзе працягваюцца пакуты.

Няхай памяць аб драматычных падзеях ХХ стагоддзя, удзячнасць за дар свабоды і міру вядуць нас да большага клопату пра агульнае дабро, паяднанне і братэрскую любоў.

З пастырскім благаслаўленнем

✠ Уладзімір Гуляй
Біскуп Гродзенскі

Абноўлена 08.05.2025 22:26
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.