Пошук

25.04.2025 23:23   Тэкст: Кс. Павел Эйсмант / Фота: Кс. канонік Юрый Ясевіч / Catholic.by

Пасля святой Імшы ў Базыліцы Святога Пятра ў Ватыкане

Афіцыйныя прадстаўнікі Касцёла ў Беларусі дзень перад пахаваннем Папы Францішка прысвяцілі малітве.

25 красавіка беларуская дэлегацыя духоўных асобаў, у якую, нагадаем, уваходзяць арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB, Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, і ксёндз канонік Юрый Ясевіч, сакратар Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага, прысвяціла сёлетнюю пятніцу ў актаве Вялікадня, каб асабіста «прывітацца» з Папам і памаліцца за яго.

Доўгая чарга да труны Папы Францішка

Спачатку прадстаўнікам з Беларусі трэба было адстаяць вялікую чаргу, каб дайсці да труны спачылага пераемніка святога Пятра, якая знаходзілася ў Базыліцы Святога Пятра ў Ватыкане.

Урэшце для кожнага з дэлегатаў наступіў момант чарговай і апошняй на гэтай зямлі «сустрэчы» з Папам: духоўнай  праз малітву ў таямніцы еднасці святых, і фізічнай  праз прысутнасць каля яго цела.

Каля труны Папы Францішка

Адышоўшы ад труны спачылага Папы крыху далей, іерархі і святар памаліліся за яго пры саркафагах духоўна блізкіх для беларусаў святых: Яна Паўла ІІ і Язафата Кунцэвіча, зямныя астанкі якіх спачываюць у ватыканскай базыліцы.

Затым разам з біскупам Гуалцьера Сігізмондзі, які працуе ў Ватыкане, беларускія духоўныя асобы там жа, у Базыліцы Святога Пятра, якая з'яўляецца найвялікшай па памерах святыняй ў свеце, цэлебравалі святую Імшу аб жыцці вечным для Папы Францішка.

Абноўлена 28.04.2025 09:10
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця