Пошук

25.04.2025 17:28   Тэкст: Кс. канонік Юрый Санько / Фота: з архіва парафіі Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха) ў Мінску / Catholic.by

25 красавіка ў касцеле Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы ў Мінску адбылося малітоўнае набажэнства за спачылага Папу Францішка.

Адметнасцю малітвы стала тое, што яна прайшла з удзелам прадстаўнікоў розных рэлігій і канфесій, дыпламатычнага корпусу і людзей добрай волі.

Пасля заканчэння набажэнства, якое ўзначаліў мансеньёр Крыштаф Сэрока, Часовы павераны ў справах Святога Пасаду ў Рэспубліцы Беларусь, удзельнікі малітвы падзяліліся асабістымі успамінамі пра Папу Францішка.

Мерапрыемства завяршылася агульным спевам велікоднага Regina coeli.

Абноўлена 25.04.2025 22:01
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа