
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 21 красавіка накіраваў спачуванне камерленгу Святога Рымскага Касцёла кардыналу Кевіну Фарэлу ў сувязі са смерцю Папы Францішка.
«У Беларусі з пачуццём глыбокага смутку ўспрынялі навіну аб завяршэнні жыццёвага шляху Яго Свяцейшаства Папы Рымскага Францыска.
Шматгадовае служэнне Францыска Хрысту было напоўнена любоўю да паствы, усіх людзей, усяго свету. Як сапраўдны гуманіст і абаронца інтарэсаў простага чалавека Пантыфік унёс неацэнны ўклад у справу забеспячэння сацыяльнай роўнасці і справядлівасці. Дзейнасць Папы Рымскага стала сведчаннем глыбокай веры, мудрасці і гуманізму»,
— гаворыцца ў спачуванні.
Аляксандр Лукашэнка выказаў перакананне, што для ўсіх, хто меў гонар сустрэцца з Яго Святасцю, ён назаўсёды застанецца прыкладам смеласці, годнасці і адданасці хрысціянскім ідэалам.
«З цеплынёй успамінаю афіцыйны візіт у Ватыкан і думкі, якімі мы абменьваліся з Францыскам у шчырых пісьмах. Удзячны за яго работу па ўмацаванні ўзаемапаважлівых адносін паміж Беларуссю і Святым Прастолам. Прыміце, Ваша Высокапраасвяшчэнства, мае шчырыя спачуванні і словы падтрымкі ў сувязі з гэтай цяжкай стратай», — адзначыў у пасланні Кіраўнік дзяржавы.