
Surrexit Dominus vere, alleluia! — Пан сапраўды ўваскрос, аллелюя!
Няхай гэтая велікодная праўда адновіць ваш дух, паглыбіць веру і дапаможа адчуць сябе «пілігрымамі надзеі».
Жадаем вам, каб святыя таямніцы, якія мы цэлебруем у пасхальнай актаве, напоўнілі вашыя сэрцы Божай ласкай, радасцю і адданасцю нашаму Уваскросламу Пану.
Хрыстус Уваскрос!
Сапраўды Уваскрос!
З дарам малітвы,
ксёндз Павел Эйсмант,
дырэктар партала catholic.by,
разам з супрацоўнікамі