Пошук

20.04.2025 00:40   Catholic.by

Аляксандр Лукашэнка даслаў віншаванне з нагоды Велікодных святаў Мітрапаліту Мінска-Магілёўскаму арцыбіскупу Юзафу Станеўскаму.

Ваша Эксцэленцыя!

          Шчыра віншую Вас з Вялікаднем.
          Узнёслая радасць гэтага свята прыносіць мір і згоду ў душы, напаўняе кожнае імгненне шчасцем.
        Светлае Уваскрэсенне Хрыстова — час надзеі, абнаўлення і адраджэння жыцця, які сцвярджае вялікую сілу ўсёдаравання і любві.
          Каталіцкая Царква Беларусі аб'ядноўвае вернікаў вакол сапраўдных хрысціянскіх каштоўнасцей, заклікае да ўзаемадапамогі і згуртаванасці на шляху да адзінства.
          Жадаю добрага здароўя, духоўнай моцы і поспехаў у Вашым высокім служэнні.

З глыбокай павагай,
Аляксандр Лукашэнка

Абноўлена 20.04.2025 00:41
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа