Пошук

22.01.2025 17:38   Паводле: Samaranin.by / Фота: Samaranin.by / Catholic.by

16 студзеня ў Хрысціянскім сацыяльным Цэнтры ў Мінску прайшоў квіз, або інтэлектуальная гульня на тэму свята Божага Нараджэння.

Як паведамляецца на сайце Місіі Добрага Самараніна Samaranin.by, у гульні ўзялі ўдзел тры каманды. Іх назвы і дэвіз прыдумалі самі ўдзельнікі. Такім чынам, паміж сабой спаборнічалі Ліхтарыкі, Калядоўшчыкі і Зорачкі.

Гульня складалася з трох тураў. Удзельнікі адказвалі на пытанні, звязаныя з Божым Нараджэннем.

Пытанні былі няпростыя і датычыліся розных аспектаў вялікага хрысціянскага свята: біблійных, мастацкіх, гістарычных, музычных і іншых.

Рыхтаваў і праводзіў гульню добра вядомы наведнікам Місіі Павел Каралёў. Удзельнікі былі вельмі задаволеныя працэсам цікавай і займальнай гульні.

У планах Місіі Добрага Самараніна, пры якой дзейнічае Хрысціянскі сацыяльны цэнтр, праводзіць падобныя мерапрыемствы ў будучыні, пра што будзе паведамляцца дадаткова.

Абноўлена 22.01.2025 17:38
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця