Пошук

23.12.2024 10:10   Grodnensis.by / Catholic.by
Фота «Слова жыцця»

У новым нумары газеты «Слова жыцця» (№ 23 (644) 2024) ідзе гаворка пра тое, як святкавалі Каляды нашыя бабулі і дзядулі, чым быў адметны адыходзячы год для Касцёла на Гродзеншчыне і як вывучаць свой радавод у мясцінах продкаў.

Ціхая ноч, святая ноч! Бог прыйшоў да людзей… Рэдакцыя «Слова Жыцця» сабрала ўспаміны вернікаў пра вігілійны вечар у ранейшыя часы.

2024 год у Касцёле на Гродзеншчыне. У матэрыяле ўспамінаюць, чым быў адметны адыходзячы год для Гродзенскай дыяцэзіі.

Паездка на радзіму продкаў. Пра тое, якім карысным можа быць выезд на мясцовасць для вывучэння сваіх каранёў, распавядае генеалог.

Пра гэта і не толькі можна прачытаць у чарговым нумары газеты Гродзенскай дыяцэзіі «Слова жыцця».

Набыць газету можна пачынаючы з  22 снежня ў парафіях Гродзенскай дыяцэзіі і ў парафіі святога Яна Евангеліста і святога Максімільяна Кольбэ ў Мінску (м-н Кунцаўшчына).

PDF-версія газеты на беларускай і польскай мовах даступныя на сайце Grodnensis.by.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа