Пошук

16.12.2024 10:22   Catholic.by
С. Часлава Навіцкая USJK. Фота Віталія Палінеўскага

16 снежня свой 50-гадовы юбілей адзначае сястра Часлава Навіцкая з Кангрэгацыі Сясцёр Уршулянак Сэрца Езуса Канаючага.

У Касцёле на Беларусі сястра Часлава Навіцкая USJK — калі не самая вядомая, дык, без сумневаў, адна з самых вядомых законных сясцёр.

Заснавальніца і дырэктар Дабрачыннай Мiсiі Добрага Самаранiна пад апекай святой Уршулi Ледухоўскай, яна стварыла ў Мінску Хрысціянскі сацыяльны цэнтр, адбудавала для яго аварыйны будынак былой школы і з мая 2018 года паспяхова кіруе яго разнастайнай дзейнасцю. Выхаванне дзяцей і іх гарманічнае развіццё на хрысціянскіх каштоўнасцях, дапамога патрабуючым і інвалідам, шматлікія духоўныя, культурныя і адукацыйныя праекты — усё гэта ажыццяўляецца пад кіраўніцтвам і з непасрэдным удзелам маленькай уршулянкі з вялікім сэрцам.

Працягваючы справу заснавальніцы сваёй манаскай супольнасці, святой Уршулі Ледухоўскай, сястра Часлава нястомна і рупліва працуе, ніколі не ведаючы адпачынку.

Год таму Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі даў сястры Чаславе Навіцкай яшчэ адно адказнае заданне ў Касцёле, прызначыўшы яе адказнай за душпастырства дзяцей у Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

Віншаванне з юбілеем ад Catholic.by сястры Чаславе кіруе дырэктар парталу ксёндз доктар Аляксандр Улас, выказваючы ёй шчырае пажаданне нястомнай дапамогі Маці Божай на кожны дзень жыцця і служэння на хвалу Богу, дзеля збаўлення душаў і на духоўную карысць усім, каго сястра Часлава так шчодра адорвае любоўю свайго вялікага сэрца.

Абноўлена 16.12.2024 10:27
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.