Пошук

09.12.2024 13:26   Grodnensis.by / Catholic.by
Фота «Слова жыцця»

У новым нумары газеты «Слова жыцця» (№ 22 (643) 2024) апавядаецца пра тое, чым адметны перыяд Адвэнту, падаюцца ўмовы атрымання адпусту з нагоды 150-гадовага юбілею супольнасці сясцёр назарэтанак, а таксама тлумачыцца, чым карысны рахунак сумленне з псіхалагічнага і духоўнага пунктаў гледжання.

Зрабіць чыйсьці Адвэнт знакам надзеі. У матэрыяле звяртаецца ўвага на тое, што час напярэдадні святаў Божага Нараджэння асаблівы: сэрцы людзей адкрытыя на тое, каб чыніць дабро.

Папа дае поўны адпуст з нагоды юбілею сясцёр назарэтанак. У сувязі са 150-годдзем Кангрэгацыі Сясцёр Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта Папа Францішак удзяліў асаблівую ласку юбілейнага адпусту.

Чаму карысна рабіць рахунак сумлення? Адказ на гэтае пытанне з пункту гледжання тэрапіі псіхічнага і духоўнага здароўя дае псіхолаг.

Пра гэта і не толькі можна прачытаць у чарговым нумары газеты Гродзенскай дыяцэзіі «Слова жыцця».

Набыць газету можна пачынаючы з  8 снежня ў парафіях Гродзенскай дыяцэзіі і ў парафіі святога Яна Евангеліста і святога Максімільяна Кольбэ ў Мінску (м-н Кунцаўшчына).

PDF-версія газеты на беларускай і польскай мовах даступныя на сайце Grodnensis.by.

Абноўлена 09.12.2024 13:57
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.