Пошук

03.12.2024 11:11   Паводле: Samaranin.by / Фота: Samaranin.by / Catholic.by

3 снежня адзначаецца Міжнародны дзень людзей з інваліднасцю, і Каталіцкі Касцёл не застаецца ў баку.

Так, удзельнікі супольнасці «Самаранін» для дарослых і моладзі з абмежаванымі магчымасцямі здароўя, што дзейнічае пры Хрысціянскім сацыяльным цэнтры ў Мінску, наведалі выставу «Творы сэрцаў», адкрыццё якой адбылося 29 лістапада ў сталічным гандлёвым цэнтры «Першы».

Як паведамляецца на сайце дабрачыннай Місіі Добрага Самараніна Samaranin.by, правядзеннне гэтай незвычайнай выставы прымеркавана акурат да Дня людзей з інваліднасцю, які адзначаецца 3 снежня.

На выставе можна набыць вырабы ручной працы асобаў з асаблівасцямі, створаных у творчых гуртках і майстэрнях устаноў сацыяльнага абслугоўвання.

Гэтая падзея аб’яднала творцаў з усіх куткоў нашай краіны. Наведвальнікі Місіі Добрага Самараніна мелі магчымасць не толькі пазнаёміцца з вырабамі іншых асобаў, але і паўдзельнічаць у майстар-класах.

Пасля выставы ўдзельнікі супольнасці «Самаранін» прыемна правялі час пры гарбаце з салодкім пачастункам.

 

Абноўлена 03.12.2024 11:15
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця