Пошук

28.11.2024 10:41   Паводле: Caritas Мінск / Вк / Catholic.by

Супрацоўнікі і валанцёры дабрачыннага каталіцкае таварыства Caritas Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі 23 лістапада правялі майстар-класы для дзяцей у Гарадзейскай школе-інтэрнаце.

Такія паездкі ў школы-інтэрнаты да дзяцей — гэта стварэнне асяроддзя, якое спрыяе іх гарманічнаму развіццю і паспяховай інтэграцыі ў грамадства.

Менавіта з гэтай мэтай Caritas рэгулярна арганізуе паездкі ў Гарадзейскую і Бялыніцкую школы-інтэрнаты.

Як паведамляецца на старонцы Caritas Мінск у сацыяльнай сетцы Вк, у суботу супрацоўнікі і валанцёры дабрачыннага таварыства правялі ў Гарадзеі шэраг навучальных майстар-класаў, скіраваных на развіццё розных навыкаў. Майстар-клас па стрэтчынгу дапамог дзецям палепшыць фізічны стан і развіць каардынацыю і пластычнасць.

Заняткі па вырабах з коркаў і пластыліну раскрылі творчы патэнцыял дзяцей, навучылі іх працаваць з рознымі матэрыяламі і ствараць арыгінальныя рэчы сваімі рукамі.

Асаблівай жа папулярнасцю неадменна карыстаюцца кулінарныя майстар-класы.

Падчас занятку дзеці вучыліся новым спосабам гатавання, а потым з задавальненнем каштавалі свае ж кулінарныя шэдэўры на смак.

Гэтым разам прадстаўнікі Caritas зноў прывезлі з сабою перасоўную гульнявую пляцоўку «Рух у радасць», якая стала сапраўдным цэнтрам прыцягнення.

Разнастайнасць інклюзіўных гульняў дазволіла кожнаму дзіцяці знайсці штосьці да душы, незалежна ад ягоных фізічных магчымасцяў ці індывідуальных прыхільнасцяў.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа