Пошук

15.11.2024 13:24   Catholic.by
Ксёндз канонік Юрый Ясевіч. Фота Аляксандры Шпілеўскай

На 93-м пленарным пасяджэнні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, якое 8 лістапада прайшло ў Пінску, адбыўся перагляд функцый і заданняў камісій і рад пры ККББ.

Між іншым, быў прызначаны новы дапаможны сакратар і прэс-сакратар беларускага каталіцкага епіскапату.

Ім стаў ксёндз канонік Юрый Ясевіч, які змяніў на гэтай пасадзе ксяндза каноніка Юрыя Санько.

Акрамя таго, Камiсiю па справах душпастырства пакліканняў, фармацыi семiнарыстаў i святароў узначаліў біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй, Камісію Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў Старшыня — біскуп Аляксандр Яшэўскi SDB, а Камісію па справах абароны малалетніх — біскуп Андрэй Зноска.

Абноўлена 15.11.2024 13:24
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа