Пошук

11.11.2024 09:55   Grodnensis.by / Catholic.by
Фота «Слова жыцця»

У новым нумары газеты «Слова жыцця» (№ 20 (641) 2024) змешчана спецыяльнае інтэрв’ю з біскупам Уладзімірам Гуляем на пачатку яго пастырскага служэння ў Гродзенскай дыяцэзіі; публікуецца матэрыял, прысвечаны памяці памерлага ксяндза Андрэя Горбача, а таксама даюцца парады псіхолага ў складаных сітуацыях сямейнага жыцця.

Біскуп Гродзенскі: захоўваць традыцыі і адкрываць сэрцы для новых выклікаў. Афіцыйна распачынаючы служэнне ў якасці пастыра Гродзенскай дыяцэзіі, біскуп Уладзімір Гуляй даў спецыяльнае інтэрв’ю для «Слова Жыцця». У ім іерарх распавёў пра бачанне сваёй місіі і прыярытэты, якія выдзяляе ў душпастырскай праграме Касцёла на Гродзеншчыне.

Светлы душпастыр, чый шлях асвячала Любоў. На 51-м годзе жыцця адышоў у вечнасць ксёндз Андрэй Горбач, пробашч парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Астраўцы: «Мы верым, што ён быў залічаны да людзей святла ў вачах самога Бога…»

Чаму штодзённасць руйнуе сямейныя стасункі? Псіхолаг дае парады адносна таго, што рабіць, калі быт зацягвае, а пачуцці ў пары згасаюць.

Пра гэта і не толькі можна прачытаць у чарговым нумары газеты Гродзенскай дыяцэзіі «Слова жыцця».

Набыць газету можна пачынаючы з  10 лістапада ў парафіях Гродзенскай дыяцэзіі і ў парафіі святога Яна Евангеліста і святога Максімільяна Кольбэ ў Мінску (м-н Кунцаўшчына).

PDF-версія газеты на беларускай і польскай мовах даступныя на сайце Grodnensis.by.

Абноўлена 11.11.2024 09:56
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.