Пошук

24.10.2024 08:09   Паводле: Samaranin.by

21 кастрычніка ў Хрысціянскім сацыяльным цэнтры ў Мінску дзеці і супрацоўнікі дабрачыннай місіі Добрага Самараніна пад апекай святой Уршулі Ледухоўскай павіншавалі арцыбіскупа эмэрыта Тадэвуша Кандрусевіча з 35-годдзем яго біскупскага служэння.

Як паведамляецца на сайце Місіі Добрага Самараніна Samaranin.by, ад імя ўсіх прысутных віншаванні заслужанаму іерарху выказала дырэктар Місіі сястра Часлава Навіцкая USJK. Яна ўзгадала часы, калі арцыбіскуп Кандрусевіч толькі быў прызначаны біскупам, і прынесла абразкі, якія атрымала з яго рук 35 гадоў таму. Яна падкрэсліла, наколькі важнай асобай ён з’яўляецца для беларускага Касцёла, а таксама падзякавала іерарху за малітву за нас.

«Дарагі арцыпастыр! Няхай малітва Божай Маці заўжды вас суправаджае. Дзякуй вам за ваша адданае служэнне Богу і людзям!» — сказала сястра Часлава арцыбіскупу Тадэвуша Кадрусевічу.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця