![](/3/images/news/2024/10/17926/2024-10-14-Vitebsk-20241014-007.jpg)
У суботу 12 кастрычніка ў катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага ў Віцебску адбылася сустрэча святароў і сясцёр законных у межах святкавання Юбілейнага года Віцебскай дыяцэзіі — 25-годдзя з часу яе заснавання.
Як паведамляецца на сайце Catholicnews.by, сустрэча духавенства пачалася з супольнай малітвы Літургіі гадзінаў, пасля чаго пробашч катэдральнай парафіі ксёндз канонік Валерый Марціноўскі, доктар біблійнай тэалогіі, прамовіў кароткую канферэнцыю, прысвечаную ролі катэдральнага касцёла і біскупа ў дыяцэзіі.
Пасля заканчэння канферэнцыі адбылося выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту з магчымасцю споведзі.
![](/3/images/news/2024/10/17926/2024-10-14-Vitebsk-20241014-004.jpg)
Цэнтральнай часткай сустрэчы стала святая Імша, цэлебрацыю якой узначаліў біскуп Алег Буткевіч. «Дзякую Богу за гэты час і складаю святую ахвяру за вас і за ўсіх, дзякуючы каму з’явілася наша дыяцэзія», — сказаў біскуп на пачатку святой Імшы.
У прамоўленай гаміліі пастыр засяродзіў асаблівую ўвагу на тэме падзякі, еднасці і Божай ласкі.
«Сённяшняя наша сустрэча мае асаблівы характар, бо збіраемся, каб падзякаваць Богу за час існавання Віцебскай дыяцэзіі, выказаць нашую радасць і адчуць, што Бог ніколі не пакідае свой народ. Народ, які мы ўсе ўтвараем», — сказаў біскуп Буткевіч, падкрэсліўшы пры гэтым важную ролю адзінства. Ён адзначыў, што асаблівым прыкладам адзінства для Віцебскай дыяцэзіі з’яўляецца яе галоўны апякун — святы Язафат Кунцэвіч, які да смерці адстойваў адзінства хрысціянаў.
![](/3/images/news/2024/10/17926/2024-10-14-Vitebsk-20241014-009.jpg)
«Пра роўнасць і адзінства піша апостал Павел у Пасланні да Галатаў, аднак яго словы: „Няма ўжо ні эліна, ні габрэя, няма мужчыны ці жанчыны…“ — сёння выкарыстоўваецца рознымі ідэалогіямі ў перагорнутым сэнсе, бо, кажучы пра адзінства і роўнасць і даючы чалавеку выбар у фундаментальных рэчах, яны адкідаюць тое, што было ўстаноўлена Богам. Выбар, зроблены без апоры на Бога, ніколі не прынясе ні адзінства, ані роўнасці. Таму парадак у жыцці чалавека магчымы, толькі калі ён памятае, што перш за ўсё з’яўляецца духоўнай істотай і карыстаецца прынцыпамі, дадзенымі Богам у Езусе Хрысце. Каб праўда мела магчымасць быць пачутай, святы папа Ян Павел ІІ у свой час устанавіў новую структуру ў Касцёле на Беларусі — нашу дыяцэзію», — заўважыў іерарх, пасля чаго прывёў некаторыя статыстычныя дадзеныя.
«За гэтыя гады Віцебская дыяцэзія значна павялічылася. Сёння мы маем 85 парафій, якія аб’яднаныя ў 9 дэканатаў, у якіх працуюць 65 святароў і 37 сясцёр законных. За гэтыя гады з’явіліся і ўзраслі 3 санктуарыя, маем абраз Маці Божай Браслаўскай, каранаваны папскімі каронамі, і з гэтага года маем сваю малую базыліку», — сказаў біскуп, заахвоціўшы прысутных далей маліцца, каб гэтыя лічбы толькі павялічваліся, і працягнуў: «Аднак, лічбы не вырашаюць усяго, бо галоўнае — якасці тых, хто пайшоў за Божым заклікам, іх святасць. Таму няхай гэтае свята, якое перажываем сёння, і наша сустрэча будуць для нас заклікам узмацняць асабістыя адносіны з Богам. Гэтым мы перш за ўсё сведчым людзям аб тым, які ёсць Бог», — адзначыў пастыр Віцебскай дыяцэзіі.
![](/3/images/news/2024/10/17926/2024-10-14-Vitebsk-20241014-010.jpg)
«Нягледзячы на цяжкасці і выпрабаванні сённяшняга часу, усё ж глядзім у будучыню з аптымізмам, усведамляючы адну простую рэч: Божая любоў, апека, прысутнасць у жыцці выбраных ім людзей, якія ўтвараюць Касцёл, нязменная. Таму нашая надзея не пазбаўлена фундаменту і гарантыі, што, калі шукаем Божай волі, то атрымаем усё неабходнае дзеля большай Божай хвалы», — сказаў іерарх.
Напрыканцы Імшы ён падзякаваў арганізатарам, парафіяльнаму хору, якія ўпрыгожылі літургію, міністрантам і ўсім прысутным.
![](/3/images/news/2024/10/17926/2024-10-14-Vitebsk-20241014-018.jpg)
На памяць пра сустрэчу біскуп Алег Буткевіч разам са святарамі і сёстрамі законнымі зрабілі фота каля касцёла, пасля чаго сустрэча працягнулася. Духавенства паслухала дыяцэзіяльныя аб’явы, пасля чаго ўдзельнікі атрымалі невялікі падарунак.
У той жа дзень адбылася сустрэча Святарскай рады і ксяндзоў дэканаў Віцебскай дыяцэзіі.
![](/3/images/previews/news/2024/10/17926/s-2024-10-14-Vitebsk-20241014-001.jpg)
![](/3/images/previews/news/2024/10/17926/s-2024-10-14-Vitebsk-20241014-002.jpg)
![](/3/images/previews/news/2024/10/17926/s-2024-10-14-Vitebsk-20241014-003.jpg)
![](/3/images/previews/news/2024/10/17926/s-2024-10-14-Vitebsk-20241014-004.jpg)
![](/3/images/previews/news/2024/10/17926/s-2024-10-14-Vitebsk-20241014-005.jpg)
![](/3/images/previews/news/2024/10/17926/s-2024-10-14-Vitebsk-20241014-006.jpg)
![](/3/images/previews/news/2024/10/17926/s-2024-10-14-Vitebsk-20241014-007.jpg)
![](/3/images/previews/news/2024/10/17926/s-2024-10-14-Vitebsk-20241014-008.jpg)
![](/3/images/previews/news/2024/10/17926/s-2024-10-14-Vitebsk-20241014-009.jpg)
![](/3/images/previews/news/2024/10/17926/s-2024-10-14-Vitebsk-20241014-010.jpg)
![](/3/images/previews/news/2024/10/17926/s-2024-10-14-Vitebsk-20241014-011.jpg)
![](/3/images/previews/news/2024/10/17926/s-2024-10-14-Vitebsk-20241014-012.jpg)
![](/3/images/previews/news/2024/10/17926/s-2024-10-14-Vitebsk-20241014-013.jpg)
![](/3/images/previews/news/2024/10/17926/s-2024-10-14-Vitebsk-20241014-014.jpg)
![](/3/images/previews/news/2024/10/17926/s-2024-10-14-Vitebsk-20241014-015.jpg)
![](/3/images/previews/news/2024/10/17926/s-2024-10-14-Vitebsk-20241014-016.jpg)
![](/3/images/previews/news/2024/10/17926/s-2024-10-14-Vitebsk-20241014-017.jpg)
![](/3/images/previews/news/2024/10/17926/s-2024-10-14-Vitebsk-20241014-018.jpg)
![](/3/images/previews/news/2024/10/17926/s-2024-10-14-Vitebsk-20241014-019.jpg)
![](/3/images/previews/news/2024/10/17926/s-2024-10-14-Vitebsk-20241014-020.jpg)
![](/3/images/previews/news/2024/10/17926/s-2024-10-14-Vitebsk-20241014-021.jpg)
![](/3/images/previews/news/2024/10/17926/s-2024-10-14-Vitebsk-20241014-022.jpg)
![](/3/images/previews/news/2024/10/17926/s-2024-10-14-Vitebsk-20241014-023.jpg)
![](/3/images/previews/news/2024/10/17926/s-2024-10-14-Vitebsk-20241014-024.jpg)
![](/3/images/previews/news/2024/10/17926/s-2024-10-14-Vitebsk-20241014-025.jpg)
![](/3/images/previews/news/2024/10/17926/s-2024-10-14-Vitebsk-20241014-026.jpg)
![](/3/images/previews/news/2024/10/17926/s-2024-10-14-Vitebsk-20241014-027.jpg)
![](/3/images/previews/news/2024/10/17926/s-2024-10-14-Vitebsk-20241014-028.jpg)
![](/3/images/previews/news/2024/10/17926/s-2024-10-14-Vitebsk-20241014-029.jpg)
![](/3/images/news/2024/10/17926/2024-10-14-Vitebsk-20241014-001.jpg)
![](/3/images/news/2024/10/17926/2024-10-14-Vitebsk-20241014-002.jpg)
![](/3/images/news/2024/10/17926/2024-10-14-Vitebsk-20241014-003.jpg)
![](/3/images/news/2024/10/17926/2024-10-14-Vitebsk-20241014-004.jpg)
![](/3/images/news/2024/10/17926/2024-10-14-Vitebsk-20241014-005.jpg)
![](/3/images/news/2024/10/17926/2024-10-14-Vitebsk-20241014-006.jpg)
![](/3/images/news/2024/10/17926/2024-10-14-Vitebsk-20241014-007.jpg)
![](/3/images/news/2024/10/17926/2024-10-14-Vitebsk-20241014-008.jpg)
![](/3/images/news/2024/10/17926/2024-10-14-Vitebsk-20241014-009.jpg)
![](/3/images/news/2024/10/17926/2024-10-14-Vitebsk-20241014-010.jpg)
![](/3/images/news/2024/10/17926/2024-10-14-Vitebsk-20241014-011.jpg)
![](/3/images/news/2024/10/17926/2024-10-14-Vitebsk-20241014-012.jpg)
![](/3/images/news/2024/10/17926/2024-10-14-Vitebsk-20241014-013.jpg)
![](/3/images/news/2024/10/17926/2024-10-14-Vitebsk-20241014-014.jpg)
![](/3/images/news/2024/10/17926/2024-10-14-Vitebsk-20241014-015.jpg)
![](/3/images/news/2024/10/17926/2024-10-14-Vitebsk-20241014-016.jpg)
![](/3/images/news/2024/10/17926/2024-10-14-Vitebsk-20241014-017.jpg)
![](/3/images/news/2024/10/17926/2024-10-14-Vitebsk-20241014-018.jpg)
![](/3/images/news/2024/10/17926/2024-10-14-Vitebsk-20241014-019.jpg)
![](/3/images/news/2024/10/17926/2024-10-14-Vitebsk-20241014-020.jpg)
![](/3/images/news/2024/10/17926/2024-10-14-Vitebsk-20241014-021.jpg)
![](/3/images/news/2024/10/17926/2024-10-14-Vitebsk-20241014-022.jpg)
![](/3/images/news/2024/10/17926/2024-10-14-Vitebsk-20241014-023.jpg)
![](/3/images/news/2024/10/17926/2024-10-14-Vitebsk-20241014-024.jpg)
![](/3/images/news/2024/10/17926/2024-10-14-Vitebsk-20241014-025.jpg)
![](/3/images/news/2024/10/17926/2024-10-14-Vitebsk-20241014-026.jpg)
![](/3/images/news/2024/10/17926/2024-10-14-Vitebsk-20241014-027.jpg)
![](/3/images/news/2024/10/17926/2024-10-14-Vitebsk-20241014-028.jpg)
![](/3/images/news/2024/10/17926/2024-10-14-Vitebsk-20241014-029.jpg)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/left.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/right.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/close.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/close.png)