Пошук

10.10.2024 13:02   Catholic.by

10 кастрычніка Апостальская нунцыятура ў Рэспубліцы Беларусь выдала Паведамленне адносна прыняцця Папам Францішкам адмовы ад пасады дапаможнага біскупа Пінскай дыяцэзіі Казіміра Велікасельца ОР.

«Апостальская нунцыятура ў Рэспубліцы Беларусь паведамляе, што Святы Айцец Папа Францішак прыняў адмову ад пасады дапаможнага біскупа Пінскай дыяцэзіі Яго Эксцэленцыі Казіміра Велікасельца», — сказана ў дакуменце, падпісаным Часовым павераным у справах Святога Пасаду ў Беларусі ксяндзом прэлатам Кшыштафам Сэрокам.

Такім чынам, з гэтага часу найстарэйшы каталіцкі іерарх у Беларусі біскуп Казімір Велікаселец, які 5 мая наступнага года адзначыць сваё 80-годдзе, у адпаведнасці з канонам 185 Кодэкса кананічнага права, можа ўжываць тытул «эмэрыт».

На пасаду дапаможнага біскупа Пінскай дыяцэзіі дамініканін Казімір Велікаселец быў менаваны святым Янам Паўлам ІІ 6 мая 1999 года. 24 чэрвеня таго ж года прыняў біскупскае пасвячэнне ў Пінску; галоўным пасвячаючым бісупам быў тагачасны Апостальскі адміністратар Пінскай дыяцэзіі кардынал Казімір Свёнтэк. З 3 студзеня 2021 года да 23 кастрычніка 2021 года быў Апостальскім адміністратарам Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

У апошні час нёс служэнне ў Гомелі.

Абноўлена 10.10.2024 13:18
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа