Пошук

30.09.2024 07:31   Grodnensis.by / Catholic.by
Фота «Слова жыцця»

У новым нумары газеты «Слова жыцця» (№ 17 (638) 2024), які выйшаў у свет у свята святых арханёлаў Міхала, Габрыэля і Рафала, апавядаецца пра святыні Гродзенскай дыяцэзіі пад тытулам Князя нябесных войскаў, святкаванне 75-годдзя біскупа Аляксандра Кашкевіча і пра тое, як важна ведаць сваой радавод.

Святы Міхале Арханёле, будзь нам абаронаю! У гонар Князя нябесных войскаў пасвячаныя многія касцёлы ў Гродзенскай дыяцэзіі. Пераважная большасць з іх мае старадаўнюю гісторыю, а некаторыя сёлета святкуюць вялікія юбілеі.

Дыяцэзіяльная сям’я павіншавала ардынарыя з юбілеем. У дзень свайго 75-годдзя біскуп Аляксандр Кашкевіч цэлебраваў святую Імшу ў катэдральнай базыліцы святога Францішка Ксавэрыя ў Гродне.

Чаму важна ведаць гісторыю свайго роду? Пра працэс аднаўлення гістарычнай «тканіны» распавядае генеалог — спецыяліст па радаводах.

Пра гэта і не толькі можна прачытаць у чарговым нумары газеты Гродзенскай дыяцэзіі «Слова жыцця».

Набыць газету можна пачынаючы з  29 верасня ў парафіях Гродзенскай дыяцэзіі і ў парафіі святога Яна Евангеліста і святога Максімільяна Кольбэ ў Мінску (м-н Кунцаўшчына).

PDF-версія газеты на беларускай і польскай мовах даступныя на сайце Grodnensis.by.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.