У санктуарыі Гродзенскай дыяцэзіі Маці Божай Барунскай (Ашмянскі дэканат) працягваецца малітоўная падрыхтоўка — навэнна з дзевяці субот — да доўгачаканай урачыстай падзеі: каранацыі цудадзейнага абраза Багародзіцы, якая тут ушаноўваецца пад тытулам Суцяшальніцы засмучаных.
Вернікі з розных дэканатаў Гродзенскай дыяцэзіі прыбываюцьу Баруны — месца, якое Марыя сама сабе выбрала, — каб аддаць Ёй пашану і хвалу. Распачалі навэнну блізкія суседзі з Ашмянскага дэканату, а працягнулі вернікі іншых дэканатаў: арганізавана і індывідуальна.
Субота 21 верасня была вызначана для Івейскага дэканату.
Вернікі і духавенства з парафій Івейшчыны наведалі санктуарый, дзе маліліся перад цудадейным абразом Маці Божай Барунскай, якую ўшаноўваюць пад тытулам Суцяшальніцы засмучаных.
12 кастрычніка а 12-й гадзіне на абраз будуць ускладзены кароны як знак пакланення і падзякі вернікаў за апеку Багародзіцы, няспынную дапамогу і незлічоныя ласкі тым, хто ўжо больш за тры стагоддзі з верай і пакорай схіляецца перад Яе цудадзейным Барунскім абразом.
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/left.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/right.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/close.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/close.png)