Пошук

23.09.2024 12:00   Catholic.by
Фота: Grodnensis.by

23 верасня свой 75-гадовы юбілей адзначае біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч — першы пастыр створанай святым Янам Паўлам ІІ у красавіку 1991 года Гродзенскай дыяцэзіі.

Аляксандр Кашкевіч нарадзіўся 23 верасня 1949 года ў вёсцы Падгайдзі, што на тэрыторыі Эйшышскай парафіі Віленскай архідыяцэзіі.

Скончыў Вышэйшую духоўную семінарыю ў Каўнасе, пасля чаго 30 мая 1976 года прыняў сакрамэнт пасвячэння ў ступені прэзбітэрату.

З 1976 па 1981 год малады святар нёс служэнне вікарыя ў парафіі ў Панявежысе. У 1981 годзе быў прызначаны пробашчам парафіі Святога Духа ў Вільні.

13 красавіка 1991 года тагачасны Папа святы Ян Павел ІІ прызначыў віленскага ксяндза Аляксандра Кашкевіча біскупам новастворанай Гродзенскай дыяцэзіі.

Яго біскупскае пасвячэнне адбылося 23 мая 1991 года ў Гродне. Галоўным пасвячаючым біскупам быў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

З 14 чэрвеня 2006 па 3 чэрвеня 2015 з’яўляўся Старшынёй Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.

У беларускім каталіцкім епіскапаце ўзначальвае Раду па справах міграцыі, турызму і пілігрымак.

Дырэктар парталу Catholic.by ксёндз доктар Аляксандр Улас ад імя рэдакцыі выказвае біскупу Аляксандру Кашкевічу шчырыя віншаванні з нагоды юбілею і кіруе сардэчныя пажаданні шчодрых Божых ласкаў, здароўя, духоўных і фізічных сілаў на далейшым шляху жыцця і пастырскага служэння на доўгія і святыя гады.

Абноўлена 23.09.2024 12:09
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа