Хрысціянскі сацыяльны цэнтр, які дзейнічае ў Мінску пры дабрачыннай Місіі Добрага Самараніна, з верасня 2024 па май 2025 года праводзіць падрыхтоўкі да школы для дзяцей 5–6 гадоў.
Гэта курс эмацыйнага сталення, навучання і практыкі, разлічаны на дашкольнікаў.
Педагогі-выхавацелі цэнтра падрыхтавалі курс, мэты і задачы якога такія ж значныя, як вывучэнне літар і лічбаў. Курс пабудаваны такім чынам, што можна будзе самастойна вызначыць: пакідаць дзіця ў цэнтры на ўвесь дзень ці выбраць некалькі гадзін для адмысловых заняткаў.
Дасведчаныя супрацоўнікі цэнтра разумеюць, як важна для бацькоў быць спакойнымі, што іх дзіця падрыхтаванае да школьнага жыцця. Гэта сапраўды абсалютна новы і адказны этап развіцця — школа.
Мэты курса:
- прывіццё любові да навучання;
- усебаковае інтэлектуальнае развіццё;
- фізічнае развіццё;
- псіхалагічная падрыхтаванасць;
- эмацыйная сталасць.
Разам з дасведчанным педагогам дзеці вывучаць правілы школьнага жыцця, пройдуць урокі пабытовага самаабслугоўвання, засвояць базавыя навыкі самадысцыпліны і эфектыўнай арганізацыі свайго дня.
У цэнтры рыхтуюць разумных, здольных і ўпэўненых у сабе дзетак, уведзеных у свет агульначалавечых каштоўнасцяў.
- Узрост: 5–6 гадоў
- Час: з 8.00 да 18.30 з панядзелка па пятніцу (штодзень)
- Месца: г. Мінск, вул. Серафімовіча, 19
- Падрабязная інфармацыя і запіс па тэлефоне: +375 (29)170 61 69
Акрамя таго, у новым навучальным годзе Хрысціянскі сацыяльны цэнтр пры Місіі Добрага Самараніна ў Мінску запрашае дарослых, дзяцей і падлеткаў на шэраг спецыялізаваных заняткаў і сустрэч, разлічаных на розныя групы ўдзельнікаў.