Пошук

28.08.2024 10:07   Тэкст і фота: Дамінік Запаснік / Catholic.by

23–25 жніўня ў Навагрудку (Гродзенская дыяцэзія) адбыўся агульнабеларускі малітоўны семінар служыцеляў евангелізацыйнага Альфа-курса.

У семінары, які праходзіў пры навагрудскай парафіі святога Арханёла Міхала, бралі ўдзел служыцелі з чатырох супольнасцяў: з рэктаральнага касцёла Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі ў Гродне (Пабрыгідскага), з гродзенскай парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля, з парафіі Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы ў Мінску, а таксама з парафіі, у якой ладзілася мерапрыемства.

Асноўнай мэтай семінара была супольная малітва за справу новай евангелізацыі ў Беларусі, а таксама дзяленне досведам правядзення сустрэч Альфа-курса.

У прагараме лекцый былі асветленыя тэмы, якія датычыліся асноўнай місіі Альфа-курса пры парафіях. Гаворка ішла пра гасціннасць і культуру запрашэння ў адносінах да слухачоў, закраналіся таксама пытанні, звязаныя з падрыхтоўкай новых служыцеляў. Разам з удзельнікамі малітоўнага семінара прысутнічалі іх душпастыры: ксёндз канонік Антоній Грэмза і ксёндз Дзмітрый Лабкоў CSsR з Гродна, ксёндз канонік Юрый Санько з Мінска, ксёндз Юрый Жэгарын з Навагрудка.

Служыцелі Альфа-курса выказалі надзею, што справа новай евангелізацыі праз гэты евангелізацыйны курс будзе пашырацца, ахопліваць новыя парафіі і прыносіць багаты плён у жыцці людзей, якія шчырым сэрцам хочуць пазнаць Бога і Яму служыць.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця