Пешая пілігрымка з Магілёва ў Бялынічы, якая пройдзе ўжо ў сёмы раз, будзе працягвацца два дні — 7 і 8 верасня.
Бялынічы — месца, якое славіцца цудадзейным абразом Мацi Божай.
Гэты абраз быў другім пасля абраза Маці Божай Жыровіцкай на тэрыторыі сучаснай Беларусі, ушанаваны папскімі каронамі. Каранацыя адбылася ў 1761 годзе.
У гады змагання з рэлігіяй абраз захоўваўся ў Магiлёўскiм абласным краязнаўчым музеі, адкуль знiк у гады Другой сусветнай вайны, і да сёння яго месцазнаходжанне невядома.
Сёлетнім урачыстасцям у Бялынічах ужо традыцыйна будзе папярэднічаць 40-гадзіннае набажэнства і пешая пілігрымка з Магілёва.
Праграма пілігрымкі
- 7 верасня, субота
- 9.00 — урачыстая святая Імша ў касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Станіслава (Магілёў, вул. Камсамольская, 4)
- 10.00 — благаслаўленне на пачатак пілігрымкі і выхад пілігрымаў ад магілёўскай катэдры
- 14.00 — абед для пілігрымаў
- 18.00 — прыпынак у вёсцы Вішаў (вячэра, малітоўны вечар)
- 8 верасня, нядзеля
- 6.30 — сняданак
- 7.00 — выхад з вёскі Вішаў
- 11.30 — прыпынак на абед
- 14.30 — сустрэча пілігрымаў каля капліцы Маці Божай Бялыніцкай (г. Бялынічы, вул. Калініна, 37)
- 15.00 — урачыстая святая Імша (цэлебрацыю ўзначаліць Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі)
З сабой неабходна мець спальнік і карымат (турыстычна дыванок).
Для пешых пілігрымаў будзе арганізаваны даезд 8 верасня з Бялынічаў у Магілёў. Выезд аўтобусам у 17.00 ад капліцы Маці Божай Бялыніцкай.