Пошук

05.08.2024 11:44   Тэкст і фота: с. Марцэліна Мігач ISSM / Catholic.by

З 28 ліпеня па 3 жніўня ў рэкалекцыйным доме «Голас Айца» ў Росі (Гродзенская дыяцэзія, Ваўкавыскі дэканат) праходзіла чарговая, шостая серыя рэкалекцый для кансэкраваных асобаў з розных кангрэгацый.

Гэтыя духоўныя практыкаванні былі арганізаваныя Каардынацыйнай групай вышэйшых настаяцеляў, дэлегатаў і прадстаўнікоў мужчынскіх і жаночых манаскіх інстытутаў i таварыстваў апостальскага жыцця ў Беларусі.

У рэкалекцыях узялі ўдзел 25 кансэкраваных асобаў з 14-і мужчынскіх і жаночых манаскіх кангрэгацый, якія служаць ва ўсіх дыяцэзіях Беларусі.

Духоўныя практыкаванні правёў ксёндз Алег Грыгаровіч SAC. Падчас прапанаваных ім аскетычных канферэнцый удзельнікі разважалі над тэмамі веры і паклікання, сувязі паміж Эўхарыстыяй і любоўю, міласэрнасці і духоўнасці ахвярвання, слухання Божага Слова і таго, як быць шчаслівым ў манаскім пакліканні.

Рэкалекцыі адбываліся ў цішыні — sacrum silentium, — што ў літаральным перакладзе з лаціны азначае «святое маўчанне». Духоўныя практыкаванні ўключалі штодзённую Эўхарыстыю, канферэнцыі, адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту, Літургію гадзінаў, асабістыя медытацыі.

Важным момантам рэкалекцый была малітва перад фігурай Езуса Журботнага ў дыяцэзіяльным санктурыі ў Росі.

У гэты час духоўнага засяроджання кансэкраваныя асобы аб’ядналіся ў малітве ў супольнай інтэнцыі за мір у свеце, а таксама аб ласках для святога Касцёла і манаскага жыцця ў Беларусі.

 

Абноўлена 05.08.2024 11:47
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа