Пошук

26.07.2024 09:09   Падрыхтаваў: Раман Ярмош / Фота: Кірыл Маціфейчык / Іvyenews.by / Catholic.by

25 ліпеня, у Дзень пажарнай службы Беларусі, вікарый парафіі святых апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі (Гродзенская дыяцэзія) павіншаваў супрацоўнікаў раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях з прафесійным святам.

З нагоды прафесійнага свята пажарных-ратавальнікаў у скверы горада Іўе прайшло ўрачыстае мерапрыемства. У цэнтры горада раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях папоўніў свае шэрагі новымі супрацоўнікамі, а таксама былі ўзнагароджаны тыя, хто вызначыўся падчас службы.

Да ратавальнікаў звярнуўся таксама вікарый івейскай парафіі ксёндз Андрэй Каўшук. Святар павіншаваў іх з прафесійным святам і благаславіў на плённую службу.

Варта адзначыць, што калектыў Івейскага РАНС заўсёды запрашае на свае святы святароў, а 4 мая, ва ўспамін свайго апекуна, святога Фларыяна, пажарныя збіраюцца ў касцёле на супольную малітву.

Дзень пажарнай службы Беларусі быў устаноўлены 11 верасня 1998 года. Аддзел пажарнай аховы ў Іўі і пажарная каманда былі створаны ў верасні 1944 года. 11 верасня 1998 года пажарная служба была далучана да сіл Міністэрства па надзвычайных сітуацыях (МНС) Рэспублікі Беларусь.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця