Пошук

13.06.2024 18:08   Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі / Фота: Grodnensis.by

Біскуп каад’ютар Гродзенскай дыяцэзіі Уладзімір Гуляй прызначаны генеральным вікарыем дыяцэзіі.

Як паведаміла Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі, у дзень прызначэння, 6 чэрвеня, у будынку біскупскай курыі ў Гродне прайшло пасяджэнне калегіі кансультантаў Гродзенскай дыяцэзіі.

Пасяджэнне ўзначаліў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.

На сустрэчы абмяркоўваліся актуальныя справы паўсюднага Касцёла, Касцёла на Беларусі і на Гродзеншчыне.

Біскуп Уладзімір Гуляй на пасяджэнні прадставіў калегіі кансультантаў дакументы аб сваім прызначэнні каад’ютарам Гродзенскай дыяцэзіі.

Задача Генеральнага вікарыя, якім іерарх стаў цяпер, — дапамагаць біскупу Кашкевічу ў кіраванні ўсёй дыяцэзіяй (пар. ККП 475 §1).

Такім чынам, ксёндз канонік Аляксандр Мацкевіч, які выконваў функцыі генеральнага вікарыя Гродзенскай дыяцэзіі з 7 снежня 2021 года, цяпер вызвалены ад іх выканання.

 

Абноўлена 13.06.2024 22:13
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа