Пошук

11.06.2024 13:07   Catholic.by

З 6 па 8 чэрвеня ў парафіі Найсвяцешай Панны Марыі Ружанцовай ў Ракаве (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія, Валожынскі дэканат) адбыўся з’езд малодшай па ўзросце групы міністрантаў з трох парафій Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

У сустрэчы ўдзельнічалі міністранты з Мінска, Маладзечна і Ракава — усяго 14 чалавек. Адказнымі за з’езд быў мясцовы пробашч, ксёндз Дзмітрый Чупрын, якому дапамагала сястра Юзэфа СSFN.

У першы дзень з’езду адбыліся інтэграцыйныя сустрэчы, наведанне парафіяльных могілак і капліцы святой Ганны, канферэнцыі, і актыўны гульнёвы адпачынак.

Падчас практычных заняткаў звярталася ўвага на базавыя элементы літургічнай паслугі міністранта: паставы цела, рухі і жэсты.

Найбольш значнай адметнасцю наступнага дня стаў візіт Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Юзафа Станеўскага, які ўзначаліў цэлебрацыю святой Імшы з нагоды ўрачыстасці Найсвяцейшага Сэрца Езуса.

Разважаючы над Божым Словам, арцыбіскуп падкрэсліў сутнасць і значнасць міністранцкай паслугі пры Божым алтары. Мітрапаліт таксама правеў размовы з міністрантамі і практычна перадаў некаторыя адмысовыя элементы гульні ў футбол.

Заключны дзень сустрэчы адзначыўся радасцю ад узніклага сяброўства паміж хлопцамі, а таксама лёгкім сумам ад хуткага заканчэння з’езду.

Абноўлена 13.06.2024 10:06
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа