Пошук

10.06.2024 10:35   Grodnensis.by / Catholic.by
Фота: Grodnensis.by

Пра спачылага святара з Мікелеўшчыны, пра значэнне канфірмацыі і пра тое, як рэагаваць на плёткі, чытачы даведаюцца з новага нумару газеты «Слова жыцця» (№ 12 (633) 2024).

Прымі знак Духа Святога. Ці абавязковая канфірмацыя для збаўлення і аб якім дары варта прасіць Суцяшыцеля падчас прыняцця сакраманту? Пра гэта — у інтэрв’ю з дыяканам Аляксандрам Гецэвічам SchP, які служыць у парафіі свтой Тэрэзы Авільскай у Шчучыне.

Быў інструментам у Божых руках. Памяці ксяндза каноніка Рышарда Якубца, шматгадовага пробашча парафіі ў Мікелеўшчыне, які 22 мая адышоў у вечнасць.

Як рэагаваць на распаўсюджванне чутак? Пра тое, што рабіць, калі трапіў у эпіцэнтр пляткарства, разважае псіхолаг.

Пра гэта і не толькі можна прачытаць у чарговым нумары газеты Гродзенскай дыяцэзіі «Слова жыцця».

Набыць газету можна пачынаючы з  9 чэрвеня ў парафіях Гродзенскай дыяцэзіі і ў парафіі святога Яна Евангеліста і святога Максімільяна Кольбэ ў Мінску (м-н Кунцаўшчына).

PDF-версія газеты на беларускай і польскай мовах даступныя на сайце Grodnensis.by.

Абноўлена 10.06.2024 11:18
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа