Пошук

06.06.2024 18:05   Тэкст: Дзмітрый Мельнікаў / Фота: Вольга Казырэнка / Catholic.by

31 мая ў Дабрачынным каталіцкім таварыстве Caritas Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі адзначылі 20-годдзе дзейнасці Дзіцячага сацыяльна-рэабілітацыйнага цэнтра святога Лукі.

На працягу ўжо двух дзесяцігоддзяў супрацоўнікі і валанцёры Caritas дапамагаюць у цэнтры дзецям з анкалагічнымі захворваннямі. За гэты час больш за тысячу сем’яў з усіх куткоў краіны атрымалі дапамогу і прайшлі рэабілітацыю ў цэнтры. Тут былі арганізаваныя дзясяткі дабрачынных праектаў і акцый, да правядзення якіх далучыліся сотні памочнікаў і валанцёраў.

«У дзень нараджэння нашага цэнтра мы хочам яшчэ раз нагадаць: за кожнай перамогай над хваробай стаяць звычайныя людзі. Гэта тыя, хто аднойчы не прайшоў міма і вырашыў дапамагаць: купіў і перадаў прадукты для нашых сем’яў; прысвяціў некалькі гадзін на тое, каб правесці майстар-клас для нашых падапечных; дапамог фінансава. Без усіх гэтых простых справаў і людзей, якія іх здзяйсняюць, не было б нашага цэнтра», — кажа мэнэджар Дзіцячага цэнтра святога Лукі Вераніка Любко.

Свята з нагоды 20-годдзя дзейнасці цэнтра сабрала каля 200 гасцей усіх узростаў. У ім узялі ўдзел сем’і, якія праходзяць тут рэабілітацыю, дзеці з Бараўлянскай РНПЦ дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі, дзеці з SOS-дзіцячай вёскі, выхаванцы Гарадзейскай дапаможнай школы-інтэрната, шматдзетныя і прыёмныя сем’і, сем’і з дзецьмі з інваліднасцю, а таксама партнёры, спонсары і валанцёры.

Каманда цэнтра не збіраецца спыняцца на дасягнутым і будзе рухацца наперад і развівацца.

ДКТ Caritas дзякуе партнёрам і сябрам арганізацыі; усім, хто на працягу гэтых гадоў падтрымліваў дзейнасць цэнтра і дапамагаў у яе ажыццяўленні.

Абноўлена 06.06.2024 20:16
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа