Пошук

29.05.2024 09:51   выдавецтва «Pro Christo» / Catholic.by

29 мая распачынаецца навэнна да Найсвяцейшага Сэрца Езуса, якая дапаможа лепш падрыхтавацца да інтранізацыі ў парафіях, у сем’ях, а таксама да асабістага прысвячэння Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса.

Гэта малітва ў інтэнцыі ўміласціўлення і перапрашэння Найсвяцейшага Сэрца Езуса, бо «ў Ім — уся нашая надзея на збаўленне ўсіх людзей».

Па ініцыятыве і распараджэнні Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Юзафа Станеўскага з 5 жніўня 2023 года да 6 ліпеня 2024 года праводзіцца малітоўная падрыхтоўка да прысвячэння Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і ўсяго Каталіцкага Касцёла ў Беларусі Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса, а таксама Год падзякі Маці Божай за Яе апеку і атрыманыя ласкі.

Паводле наказу арцыпастыра, 7 чэрвеня, ва ўрачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Езуса, неабходна правесці інтранізацыю Найсвяцейшага Сэрца Езуса ва ўсіх парафіях Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

6 ліпеня ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай, на заканчэнне Года падзякі, падчас святкавання Будслаўскага фэсту, будзе здзейснена інтранізацыя Найсвяцейшага Сэрца Езуса для ўсяго мясцовага Касцёла — прысвячэнне Мінска-Магілёўскай Мітраполіі і ўсіх вернікаў у Беларусі Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса.

Гэтае прысвячэнне стане падзякай за атрыманыя ласкі і будзе перапрашэннем і ўміласціўленнем за ўчыненыя грахі, просьбаю аб умацаванні веры і любові, каб заставацца вернымі Евангеллю, вернымі нашаму Збаўцу Езусу Хрысту, нягледзячы на новыя выклікі і выпрабаванні.

У Акце інтранізацыі будзем прасіць аб еднасці ў нашых сем’ях і іх аднаўленні, каб яны былі асяродкамі любові і міру, свабоднымі ад здрады, агрэсіі і насілля, адкрытымі для новага жыцця і здольнымі перадаваць веру і традыцыю продкаў новым пакаленням. Будзем прысвячаць Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса нашую моладзь, каб яна знаходзіла сэнс жыцця і ішла за голасам Бога, каб сэрцы маладых людзей палалі любоўю да Збаўцы, каб іх энтузіязм і вера аднаўлялі Касцёл.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа