Пошук

28.05.2024 10:10   Тэкст: Паліна Ручан / Фота: Ангеліна Саковіч / Catholic.by

У суботу 25 мая ў Копішчы (Новая Баравая) адбылася інтэграцыйная сустрэча на заканчэнне навучальнага года, якая сабрала юнакоў і дзяўчат з парафій Мінска і ваколіц.

Сёлета сустрэча прыпала на дзень апошніх званкоў для 9 і 11 класаў.

Каталіцкую моладзь гасцінна прынялі меншыя браты капуцыны ў парафіі святога Францішка Асізскага.

Супольнасць францішканскай моладзі «Таў» падрыхтавала цікавую гульню: маладыя людзі падзяліліся на каманды і праходзілі «іспыты» на згуртаванасць і спрытнасць, а калі папяхова іх праходзілі, атрымлівалі факты з жыццярыса святога Францішка. Фіналам гульні была праверка таго, як удзельнікі кожнай каманды ведаюць даты, імёны і важныя падзеі з жыцця святога бедняка з Асізі. Пераможцаў чакалі прызы.

Смачныя кілбаскі, клапатліва прыгатаваныя адказным за душпастырства моладзі ў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі ксяндзом Андрэем Бураком і яго камандай, а таксама прахаладжальныя напоі ўсім былі да смаку.

Цікавыя сустрэчы і новыя знаёмствы чакалі моладзь. Вольны час быў выкарыстаны на прыемныя размовы і пасілак.

Працягнулася сустрэча гульнямі і танцамі, якія разгарачылі прысутных яшчэ больш, чым спякотнае майскае сонейка. Музыка і смех, плясканне ў далоні і тупат ног — вось чым была напоўнена прыкасцёльная тэрыторыя.

І раптам настала звонкая цішыня: моладзь зайшла ў касцёл. Малітва — неад’емная частка кожнай сустрэчы. Напрыканцы маёўкі юнакі і дзяўчаты праслаўлялі Тройцу псальмамі з Нешпараў.

Моладзь дзякавала Богу за мінулы год, за сяброў і душпастыраў, а таксама малілася аб добрым перажыванні падзей, якія чакаюць летам.

Таксама прысутныя павіншавалі ксяндза Андрэя Бурака з мінулым днём нараджэння.

На развітанне дзяліліся ўражаннямі адно з адным і абмяркоўвалі планы новых сустрэч.

Абноўлена 28.05.2024 10:12
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа