Пошук

27.05.2024 10:35   Grodnensis.by / Catholic.by
Фота «Слова жыцця»

Акрамя знаёмства з пасвячаным 25 мая ў Гродне біскупам каад’ютарам Гродзенскай дыяцэзіі Уладзімірам Гуляём, з новага нумару газеты «Слова жыцця» (№ 11 (632) 2024) чытачы даведаюцца пра парафіяльны музей, які адкрыецца ў Іўі, а таксама навучацца спакойна прымаць тое, што немагчыма змяніць.

Новапасвячаны біскуп: знаёмімся бліжэй. Які след біскуп-каад’ютар Гродзенскай дыяцэзіі Уладзімір Гуляй пакінуў у жыцці вернікаў, якія былі асабіста з ім знаёмыя?

У Іўі рыхтуецца да адкрыцця парафіяльны музей. «Ён патрэбны для таго, каб людзі ведалі мінулае; ведалі асобаў, якія захавалі тое, што мы маем сёння», — тлумачыць пробашч парафіі ксёндз Павел Калеснік.

Як спакойна прыняць тое, што немагчыма змяніць? Пра пакору і мудрасць у дачыненні да сітуацый, на якія немагчыма паўплываць, разважае псіхолаг.

Пра гэта і не толькі можна прачытаць у чарговым нумары газеты Гродзенскай дыяцэзіі «Слова жыцця».

Набыць газету можна пачынаючы з  26 мая ў парафіях Гродзенскай дыяцэзіі і ў парафіі святога Яна Евангеліста і святога Максімільяна Кольбэ ў Мінску (м-н Кунцаўшчына).

PDF-версія газеты на беларускай і польскай мовах пададзены на сайце Grodnensis.by.

Абноўлена 27.05.2024 10:44
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа