Пошук

20.05.2024 15:15   Catholic.by
Монсіньёр Кшыштаф Сэрока. Фота Міколы Новікава

20 мая Апостальская Нунцыятура ў Рэспубліцы Беларусь афіцыйна паведаміла, што Сакратару згаданай нунцыятуры ксяндзу Кшыштафу Сэроку Папа Францішак надаў ганаровы тытул Капелана Яго Святасці, пры звароце — Монсінёр.

Паведамленне
Апостальскай Нунцыятуры ў Рэспубліцы Беларусь

Апостальская Нунцыятура ў Рэспубліцы Беларусь паведамляе, што Святы Айцец Папа Францішак надаў ксяндзу Кшыштафу Сэроку, Сакратару Апостальскай Нунцыятуры ў Рэспубліцы Беларусь, ганаровы тытул Капелана Яго Святасці.

Монсіньёр Кшыштаф Сэрока з’яўляецца выпускніком Папскай дыпламатычнай акадэміі і знаходзіцца  на дыпламатычнай службе Святога Пасаду з 2020 года.

У ліпені 2020 года Монсіньёр Кшыштаф Сэрока распачаў сваё служэнне ў Апостальскай Нунцыятуры ва Угандзе, а 1 ліпеня 2023 года быў прызначаны Сакратаром Апостальскай Нунцыятуры ў Беларусі.

Мінск, 20 мая 2024 г.

Абноўлена 20.05.2024 15:22
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа