Пошук

17.05.2024 14:04   Тэкст: Дамінік Запаснік / Відэа: Святар Юрый/YouTube / Catholic.by

Перад урачыстасцю Спаслання Духа Святога, якая сёлета адзначаецца 19 мая, моладзь з парафіі святога Арханёла Міхала ў Навагрудку (Гродзенская дыяцэзія) запісала адмысловы кліп.

Ён быў запісаны ў незвычайным месцы — у нядаўна адкрытай у сутарэннях іх парафіяльнага касцёла крыпце святога Дамініка і біскупа Віта. У спеве-малітве юнакі і дзяўчаты запрашаюць вернікаў, перадусім сваіх аднагодкаў, адкрыць сэрцы для трэцяй Божай Асобы.

Інтэнцыяй маладых вернікаў з’яўляецца просьба да Духа Святога аб супакоі ў сэрцах людзей і аб міры ва ўсім свеце.

Спеў «Як дождж цёплы Твая любоў…» — гэта своеасаблівы музычны падарунак для ўсіх маладых вернікаў ад моладзі з Навагрудка.

Відэа было размешчана на YouTube-канале пробашча парафіі святога Арханёла Міхала ў Навагрудку ксяндза Юрыя Жэгарына.

Абноўлена 17.05.2024 14:06
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця