Пошук

19.05.2017 09:11  

Духоўная праграма «Існасць», якая выходзіць у эфіры тэлеканала «Беларусь 1», сёлета адзначае сваё 20-годдзе. На працягу гэтых гадоў аўтары праграмы знаёмяць тэлегледачоў з гісторыяй хрысціянства, рэлігійнымі святамі і падарожнічаюць па святых месцах нашай краіны.

Героі і аўтары праграмы кажуць аб тым, як умацоўвацца ў веры, пазбаўляцца памылковых поглядаў, як станавіцца сапраўднымі хрысціянамі.

Ля вытокаў праекта стаяла журналістка Галіна Дзядзічкіна, а таксама рэжысёр, а цяпер праваслаўны святар — Аляксандр Якуцік. Больш дзесяці гадоў аўтарам і кіраўніком праграмы з’яўляецца Інга Бялова.

Як паведамляе Прэс-служба Белтэлерадыёкампаніі, «галоўныя мэты “Існасці” сёння — раскрыць гледачам невядомыя старонкі гісторыі і прадствіць інфармацыю пра актуальныя тэмы нашага жыцця, у якім духоўныя патрэбы займаюць далёка не апошняе месца».

Духоўная праграма «Існасць» прысвечана рэлігіі, хрысціянскай культуры, а таксама маралі і каштоўнасцям. Праект ствараўся пры падтрымцы Царквы. Праграму благаславіў Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт. Сёння перадачу падтрымліваюць Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Павел і Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

(VGr)

Абноўлена 18.08.2017 14:21
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця